Менчук памёр пасля „гутаркі” ў міліцыі
35-гадовы Арцём Заяц памёр пасля „гутаркі” ў Першамайскім РУУС Менска, паведамляе „Белсат” са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Па інфармацыі выдання, Зайца забралі з РУУС на хуткай. Ён быў у непрытомным стане. Пакуль невядома, дзе наступіла смерць – у міліцыі ці ў шпіталі, куды яго даставіла хуткая.