Затрыманы пастар царквы „Новае жыццё” і яго зяць
Сілавікі затрымалі пастара царквы „Новае жыццё” Вячаслава Ганчарэнку. Разам з ім затрыманы яго зяць Ілля Будай, паведамляе тэлеграм-канал „Хрысціянская Візія”.

Па інфармацыі «Візіі», сёння, 14 жніўня, 20 аўтаматчыкаў уварваліся ў дом Ганчарэнкі. У доме правялі ператрус.
Ганчарэнку затрымлівалі ў верасні 2022 года. Яго аштрафавалі на 3200 рублёў за правядзенне богаслужэння.
На днях царква «Новае жыццё» атрымала два афіцыйныя лісты. Адно з іх – патрабаванне аб яўцы бухгалтара ў падатковую і прадастаўленні некаторых фінансавых дакументаў, другое – аб судзе па прызнанні інфармацыйнай прадукцыі царквы „экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Нагадаем, 20 чэрвеня паведамлялася, што ў Менску пачалі зносіць былы будынак царквы “Новае жыццё”.