На актывіста з Рагачова, які пакінуў краіну, завялі крымінальную справу
На актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (артыкул 368 КК). Ён даведаўся пра гэта з дзяржаўнай раённай газеты «Свабоднае слова», піша „Зеркало”.

У раённай газеце Рагачова „Свабоднае слова” 11 жніўня выйшаў кароткі агляд крымінальных навін, у якім паведамілі, што ў дачыненні да “апазіцыянера, які ўцёк у Польшчу” Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Па сцвярджэнні аўтара калонкі прычынай стала тое, што Дашкевіч у сваёй групе „Рагачоў Онлайн” у Viber абразіў Лукашэнку.
Раней праз публікацыю на сайце «Рагачоў Онлайн ” фота з Анджэем Дудам на фоне сцяга, падобнага на бел-чырвона-белы, на Дашкевіча завялі адміністрацыйную справу за распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі (артыкул 19.11 КаАП).
Мужчына з’ехаў з Беларусі амаль год таму, але да яго дадому ў Рагачове перыядычна прыходзяць сілавікі.
вясна