Пасля „размовы” ў міліцыі памёр 35-гадовы беларус
35-гадовы беларус памёр пасля „размовы” ў міліцыі, паведамляе тэлеканал „Белсат” са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле звестак журналістаў, затрыманага мужчыну забрала з Першамайскага РУУС Менска хуткая дапамога. Сам ён пры гэтым быў у непрытомным стане. Дзе канкрэтна наступіла смерць, пакуль невядома — у міліцыі, дзе яго дапытвалі, ці ў шпіталі, куды яго даставіла хуткая.
Незалежныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што памерлага мінчука звалі Арцём Заяц.
Беларускае Радыё Рацыя