Арыштавалі маці былога палітвязня і добраахвотніка Ціхана Клюкача



Сёння затрымалі маці былога палітвязня і добраахвотніка Ціхана Клюкача.

Каналы берасцейскага ГУБАЗіКа паведамілі пра арышт 45-гадовай Іны Калацкай. Яна маці былога палітвязня і добраахвотніка Ціхана Клюкача.

Іна Калацкая, псыхолаг паводле адукацыі, жыве ў Берасці, паведамляе «Вясна».

ГУБАЗіК у інтэрнэце вінаваціць жанчыну ў «датычнасці да экстрэмізму». Жанчыну адправілі ў берасцейскі ІЧУ на суткі па адміністрацыйным артыкуле.