Амаль два гады за кратамі знаходзіцца палітвязень Ілля Палхоўскі



Амаль што два гады – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Ілля Палхоўскі. Ён быў асуджаны па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Палітвязень Ілля Палхоўскі з’яўляецца фігурантам так званай „справы карагодаў”, што была распачатая па падзеях 13 верасня 2020 года ў Берасці, а менавіта калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт.

Затрыманы 13 жніўня 2021 года пры спробе збегчы з Беларусі. Спачатку хлопца на 15 сутак арышту змясцілі ў СІЗА. Па выніках суда прызначана два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хімія”). Суддзя – Яўген Брэган.

У першы год палітвязень знаходзіўся ў папраўчай установе адкрытага тып №39, а праз год быў пераведзены ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №9. У хуткім часе павінен скончыцца тэрмін адбыцця пакарання.

Беларускае Радыё Рацыя