68-гадовую жанчыну асудзілі да шасці гадоў калоніі за каментары
«Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку», — напісала Наталля Пятровіч.

Стала вядома, што 11 жніўня а да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку Наталлю Пятровіч, піша «Вясна». Жанчыну прызналі вінаватай паводле 4 артыкулаў крымінальнага кодэксу. Наталля Пятровіч была затрыманая 19 снежня 2022 года ў сваёй кватэры за каментары. Таксама Наталля Іванаўна мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры больш за тры тысячы рублёў.