Яшчэ тры адвакаты не прайшлі пазачарговую атэстацыю



Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь 10 жніўня ў дачыненні да адвакатаў Сяргея Мядзведзева, Ларысы Суслікавай і Міхаіла Тарасюка правялі пазачарговую атэстацыю. Па яе выніках прынялі рашэнні аб немагчымасці выканання гэтымі адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны «недастатковай кваліфікацыі», паведамляе канал «Права на абарону».

Таксама камісіяй прынятыя рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да Марыны Вараб’ёвай і Святланы Пятроўскай. Падставай для прыняцця адпаведных рашэнняў паслужылі рашэнні камісіі, прынятыя па выніках атэстацыі 14 ліпеня 2023 года.

Апошнія тры гады Міністэрства юстыцыі праз працэдуру атэстацыі адсейвае з прафесіі нелаяльных уладам адвакатаў. Перадусім — тых, хто абараняе палітзняволеных.