Школы вызначыліся з „дзелавым стылем” вучняў
У Міністэрстве адукацыі паведамілі, што школы краіны ўжо вызначыліся з другім абавязковым элементам так званага „дзелавога стылю” вучняў. У ведамстве адзначаюць, што ў большасці ўстаноў адукацыі вырашылі падабраць адзіныя па колеру і мадэлі кашулі, нагавіцы, спадніцы. 50% школ цэнтралізавана аформілі замову на форму на швачных прадпрыемствах.

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзян, як яны ўспрымаюць фактычнае ўвядзенне абавязковай школьнай формы:
– Нават не ведаю, калі шчыра. Гледзячы, што будуць прапаноўваць. Які камплект, з чаго яна будзе складацца пытанне. У кожнага дзіцё прызвычаілася пэўную рэч насіць.
– Тут з пункту гледжання, што нас ёсць вялікі выбар, то можа быць і пройдзе.
– Як бы гэта трохі зроўнівае сацыяльныя слаі грамадства. Каб яна была і даступная, бо недзе даражэй, недзе танней. Трэба, каб усё было даступна.
– Кожны чалавек індывідуальны, у кожнага павінна быць свая форма.
Адказныя чыноўнікі падлічылі, што калі бацькі самі будуць падбіраць форму ў адпаведнасці з патрабаваннем школы, то ў сярэднім камплект абыдзецца ў 300-400 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя