Пенсіянера з Баранавіч судзілі за абразу Лукашэнкі



У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 26 ліпеня разглядалася крымінальная справа 71-гадовага мясцовага жыхара Генадзя Паляніна.

Пенсіянера абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Справу разглядаў Арцём Падалянец.

Суд, з улікам узросту абвінавачанага, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хатняя хімія”).

Крыніца: ПЦ „Вясна”