„Улады робяць апошнія крокі па спыненні праваабарончай дзейнасці ў Беларусі”
Паводле рашэння КДБ Беларусі „Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яго дзейнасці” ў абноўлены Спіс дададзены праваабарончы сайт „Гомельская вясна”, Telegram-канал “Гомельская вясна”, а таксама старонкі ў фэйсбуку, “Аднакласніках”, на “YouTube”-канале і чат-бот “@Homiel_Bot”.
Разам з праваабаронцай са Светлагорска Аленай Маслюковай з гэтым разбіралася наша карэспандэнтка Ева Бардзілоўская.

РР: Перш, з чым хочацца разабрацца, гэта растлумачыць розніцу паміж экстрэмісцкім фармаваннем ікалі нейкі рэсурс быў прызнаны экстрэмісцкім. То бок экстрэмісцкае фармаванне больш цяжкая рэч для беларускіх уладаў і адказнасць за экстрэмісцкае фармаванне больш цяжэйшая. Вось можаце патлумачыць гэтую розніцу?
Алена Маслюкова: Так, безумоўна, я думаю, што ўлады зараз пачынаюць рабіць ужо апошнія крокі для таго, каб прыпыніць праваабарончую дзейнасць у Беларусі. Першым крокам у іх было прызнанне інфармацыйных матэыялаў эсктрэмісцкімі. Гэта азначала для людзей толькі тое, што яны не маглі іх распаўсюджваць. І калі ў людзей знаходзілі падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы “Вясны”, то іх маглі прыцягнуць да адказнасці па адміністрацыйным кодэксе артыкула 19.11 частка 2.
Калі абазвалі ўлады экстрэмісцкім фармаваннем, а літаральна яны гэта зрабілі 9 жніўня, прынялі рашэнне, і 14 жніўня ўнеслі ў так званы спіс экстрэмісцкіх фармаванняў, дзе дакладна напісана – асобаў, арганізацый і альбо інфармацыйных рэсурсаў. То, безумоўна, першае, што зрабілі калегі, абсалютна правільна зрабілі, гэта апавясцілі праз сацыяльныя сеткі, праз мэсэнджары, у сваім тэлеграм-канале, на сваім сайце пра небяспеку, якая можа напаткаць людзей, якія будуць мець дачыненне да дзейнасці гэтых рэсурсаў. Таму што тут ужо наступае крымінальная адказнасць па артыкуле 361 , прычым у розных частках гэта можа быць.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Алена Маслюкова вельмі спадзяецца, што рашэнне суда аб прызнанні “Гомельскай вясны” экстрэмісцкім фармаваннем не ўзмацніць пакаранне да былой журналісткі Ларысы Шчыраковай.
Беларускае Радыё Рацыя