Гарадзенец абразіў супрацоўніка ГУБАЗіК каментаром “што ні рожа, то парася”



У судзе Ленінскага раёна Гародні 26 ліпеня быў абвешчаны прысуд Андрэю Мягкову за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”, які экспертыза палічыла абразай прадстаўніка ўлады паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў вядомы сваімі палітычнымі прысудамі суддзя Руслан Гурын.

Суд расцаніў каментар “што ні рожа, то парася”, пакінуты пад публікацыяй пра супрацоўніка ГУБАЗіК Юрыя Скока, абразлівым.

Акрамя абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў, суд прызначыў Мягкову штраф памерам 3 700 рублёў і маральную кампенсацыю “пацярпеламу” – 2 тысячы рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя