Філосафа Мацкевіча вярнулі са шпіталя ў турму
Філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі са шпіталя ў магілёўскую турму пасля аперацыі, паведамляецца на старонцы Мацкевіча ў Фэйсбуку.

У пачатку жніўня стала вядома, што Мацкевічу зрабілі планавую аперацыю. Некаторы час ён знаходзіўся ў рэспубліканскім шпіталі ў Калядзічах.
У чэрвені 2022 года Уладзіміра Мацкевіча прыгаварылі да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па артыкулах пра стварэнне экстрэмісцкага фармавання, абразе прэзідэнта і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У лютым Мацкевічу ўзмацнілі жорсткасць рэжыму і перавялі ў магілёўскую турму.