Аранжавы ўзровень небяспекі захаваецца ў выходныя дні
Паводле гідраметрыя цэнтру, анамальная спякота, як найменей будзе трываць да аўторка.

Пры гэтым месцамі па краіне магчымыя моцныя ападкі, навальніцы і штармавы вецер. Як празмерная цеплыня негатыўна ўплывае на арганізм распавяла лекарка:
– Падчас спёкі ў арганізме адбываюцца пэўныя змены – гэта пашырэнне сасудаў, сэрца пачынае працаваць ва ўзмоцненым рэжыме і арганізм губляе больш вадкасці, чым у халодную пару года. У такіх умовах страчваюцца мінеральныя солі, карысных рэчываў і згушчэнне крыві. Ва ўмовах згушчэння крыві нарастае рызыка з’яўлення тромбаў, калі ўзрастае такая рызыка, то значыць колькасць інфарктаў і інсультаў павялічваецца.
Яна дадае, што каб пазбегнуць непрыемнасцяў з-за спякоты, абавязкова трэба ўжываць шмат піцця і па магчымасці не знаходзіцца працяглы час на вуліцы, асабліва пад сонечнымі промнямі.
Беларускае Радыё Рацыя