На Берасцейшчыне ўжо 550 „экстрэмістаў”
550 – столькі чалавек з Берасцейшчыны па стане на сёння, 19 жніўня, прызнаныя „экстрэмістамі”. Толькі за апошні тыдзень да спісу былі дададзеныя 2 асобы.

– Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ужо па традыцыі напрыканцы тыдня папоўніла спіс асобаў, што нібы маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Да пераліку быў дадзены 71-гадовы жыхар Баранавічаў Генадзь Палянін і 50-гадовы жыхар Пінска Ігар Дзенісюк.
У адносінах да Генадзя Паляніна днямі адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў частцы 1 артыкула 368 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або абраза прэзідэнта. Ён размясціў у адным з чатаў паведамленне, што па версіі следства зневажае гонар і годнасць асобы прэзідэнта ў непрыстойнай форме. Прызначанае пакаранне ў форме двух гадоў абмежавання волі без накіравання або хатняя хімія.
У сваю чаргу Ігар Дзенісюк быў асуджаны па тым жа артыкуле або публічная абраза Аляксандра Лукашэнкі. Дакладны прысуд праваабаронцам невядомы.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя