Гарадзенскі гарвыканкам адказаў на петыцыю пра зніклы помнік паўстанцам
Гарадзенскі гарадскі выканкам не мае звестак пра памятны знак паўстанцам 1863−64 гадоў, які ў ліпені знік са сцяны чыгуначнага вакзала.
-

Фота: hrodna.life
Такі адказ дала намесніца старшыні Зоя Кулеша на петыцыю гарадзенцаў. У ёй гараджане прасілі растлумачыць, хто вырашыў дэмантаваць помнік і які яго лёс, піша hrodna.life. Петыцыю падпісалі 72 чалавекі.
20 ліпеня стала вядома, што з будынка чыгуначнага вакзала ў Гародні знік памятны знак паўстанцам. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечаная cавецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны.
Знак правісеў на сцяне вакзала каля 30 гадоў, яго аўтар — гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.
Па версіі тэлеграм-канала Hrodna 11:27, да знікнення знака можа быць датычная праўладная актывістка Вольга Бондарава.