Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю
Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю ў Вільні. На ангельскай мове Карач расказала прысутным, што яна праваабаронца, падзялілася інфармацыяй пра атрыманыя за працу прэміі і пра “Наш дом” — праваабарончую арганізацыю ў Вільні, якую яна ўзначальвае.

Карач адзначыла, што ў Беларусі яна ўключаная ў спіс тэрарыстаў. “Дэпартуйце мяне ў Беларусь, калі ласка, паглядзіце, што будзе. Мяне нядаўна намінавалі на Нобелеўскую прэмію. Згадайце Алеся Бяляцкага, яго таксама на яе намінавалі, і Літва перадала беларускаму рэжыму інфармацыю пра яго рахункі, ён трапіў у турму. Адчуваю, што мой выпадак падобны”, – заявіла Карач.
Нагадаем, што Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прызнаў Вольгу Карач пагрозай нацыянальнай бяспецы, абвінаваціўшы яе ў меркаванай супрацы з расейскай выведкай.
Беларускае Радыё Рацыя