Папоўніўся спіс так званых “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Старонка гурта “Дай Дарогу” ва “Укантакце” прызнаная “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Чачэрскага раёну 17 жніўня. Адзначым, што на старонку падпісаныя больш за 33 тысячы чалавек.

Таксама “экстрэмісцкім спіс” папоўнілі:
Старонкі ва “Укантакце” – “Budzma Razam”, «Юрий Станцель”;
Сайт і сацсеткі крамы “Адметнасць/Admietnasc”;
Старонка ў “Аднакласніках” – “Рудабельская паказуха”.
Беларускае Радыё Рацыя