З Нацыянальнага гістарычнага архіва звальняюць восем чалавек
Прайшоў усяго тыдзень з прызначэння новага дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва, як адтуль ёсць чарговыя навіны. З установы звальняюць восем чалавек. У пятніцу ў іх апошні працоўны дзень.
-

Фота: yandex.by
Наколькі вядома “Нашай Ніве”, звальняюць пераважна тых, хто нядаўна патрапіў пад затрыманні і ператрусы. Нагадаем, 16 жніўня КДБ затрымаў сама меней семярых супрацоўнікаў архіва, сярод якіх – намеснік дырэктара па навуцы і загадчыкі аддзелаў.
Новага дырэктара архіва прызначылі зусім нядаўна — 14 жніўня. Ім стаў Міхаіл Глушакоў, які працаваў да гэтага кансультантам аднаго з дэпартаментаў Міністэрства юстыцыі. Раней працяглы час служыў у КДБ.
Беларускае Радыё Рацыя