У Цвярской вобласці разбіўся самалёт. Сярод пасажыраў значыўся Прыгожын (абноўлена)
Нібыта самалёт ляцеў з Масквы на Валдай, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Пуціна. Перад гэтым нібыта Прыгожын прыляцеў з Афрыкі, з Малі, і нават прызямляўся ў гэты дзень у Беларусі.
Спіс пасажыраў, апублікаваны «Расавіяцыяй»:
- Propustin Sergey,
- Makaryan Evgeniy,
- Totmin Aleksandr,
- Chekalov Valeriy,
- Utkin Dmitriy,
- Matuseev Nikolay,
- Prigozhin Evgeniy.
Экіпаж самалёту:
- Levshin Aleksei, камандзір;
- Karimov Rustam, другі пілот;
- Raspopova Kristina, бортправаднік.
***
У Болагаўскім раёне Цвярской вобласці разбіўся самалёт Embraer Legacy, паведамляе РБК са спасылкай на МНС. Паводле дадзеных выдання, самалёт здзяйсняў рэйс Масква – Санкт-Пецярбург.
На борце прыватнага самалёта знаходзіліся 10 чалавек, з іх 3 чальцы экіпажа. Паводле папярэдняй інфармацыі, усе яны загінулі.
У спісе пасажыраў самалёта Embraer, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыўся Яўгеній Прыгожын, паведамляе расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на Расавіяцыю.
Крыніца: Радыё Свабода
