Арцёма Лябедзьку асудзілі на 3,5 гады зняволення



Арцёма Лябедзьку асудзілі на 3,5 гады зняволення

Сына вядомага палітыка Анатоля Лябедзькі вінавацілі ў „фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання”. Прысуд абвясцілі ў Менскім гарадскім судзе.

Згодна з матэрыяламі справы, Арцём Лябедзька пераказаў грошы ў тры неназваныя арганізацыі, якія пасля прызналі “экстрэмісцкімі”. Таксама ён пераводзіў грошы праз Facebook. На судзе палітвязень не прызнаў віны. Ён заявіў, што не разумее сутнасці выстаўлены яму абвінавачванняў.