У Расеі хочуць прызнаць святым Суворава



Расейская праваслаўная царква (РПЦ) можа пачаць працэс кананізацыі, гэта значыць прылічэння да ліку святых, расейскага палкаводца, ката беларусакага народа Аляксандра Суворава. У парадак дня пасяджэння Сіноду РПЦ, якое прайшло 24 жніўня, уключылі пункт аб перадачы пытання пра магчымую кананізацыю Суворава на разгляд профільнай сінадальнай камісіі. Ці было прынятае нейкае рашэнне, пакуль не паведамлялі. Летась, пасля расейскага шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну, міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу прасіў РПЦ прылічыць Суворава да ліку святых. У РПЦ тады заявілі, што вывучаць біяграфію Суворава і розныя сведчанні пра яго.