У Гомелі пачынаецца суд над танцоркай і прадпрымальніцай Вікторыяй Гаўрылінай



У Гомельскім абласным судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай.

Яе абвінавачваюць у ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні, а таксама за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі пра прыватнае жыццё і незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак.

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, суддзёй прызначаны Анатоль Сотнікаў.

Вікторыя — прадпрымальніца, танцорка, маці двух дзяцей. Была затрыманая разам з мужам Дзмітрыем 27 студзеня і да суда змешчаная ў СІЗА №3 Гомеля. 

Крыніца: t.me/viasna96