У Магілёве вучоную-эколага асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі
Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд 47-гадовай кандыдатцы геаграфічных навук, былой загадчыцы кафедры БРУ Ганне Скрыган, абвінаваціўшы яе ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч.1 арт 130 КК. Справу разглядала суддзя Ірына Цяплова.

Падрабязнасці працэсу і крымінальнай справы невядомыя, суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Ганна — кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзялення Міжнароднага аб’яднання «Экапраект». Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і урбаністыкай. У БРУ ў розны час была дацэнтам кафедры «Бяспека жыццядзейнасці», а таксама загадчык кафедры «Аўтамабільныя дарогі».
Падтрымаць зняволеную: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Ганна Юр’еўна Скрыган.
вясна