Алега Рудакова і яго жонку арыштавалі на 30 сутак



Затрыманага ў Полацкім раёне былога кіраўніка таварыства беларускай культуры ў Іркуцку і ягоную жонку арыштавалі на 30 сутак. Пра гэта паведамляе «Позірк» са спасылкай на крыніцу, якая пажадала застацца неназванай.

Рашэнне вынес суд Полацкага раёна і Полацка па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Прычынай арышту сталі каментары Алега Рудакова і яго жонкі Вольгі ў інтэрнэце.

***

У Полацкім раёне затрыманыя Алег Рудакоў і яго жонка Вольга.

У 1996-м Алег Рудакоў стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага — найбуйнейшае сярод чатырох дзясяткаў нацыянальна-культурных утварэнняў у рэгіёне і адной з самых актыўных у Расеі беларускіх суполак.

Прычынай арышту сталі каментары мужа і жонкі ў інтэрнэце. Паводле слоў крыніцы, Рудаковых затрымалі ў іх доме ў вёсцы Бяздзедавічы 24 жніўня. Алег Рудакоў нарадзіўся ў Беларусі. Больш за 30 гадоў пражыў у Расеі.

У 2020 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь. Яго жонка Вольга вядзе майстар-класы па традыцыйнай беларускай вышыўцы ў полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.

вясна