Аляксандр Грыневіч і Сяргей Шаламіцкі адзначаюць дні народзінаў за кратамі



29 жніўня і 1 верасня адзначаюць свае дні народзінаў палітвязні з Берасцейшчыны – Аляксандр Грыневіч і Сяргей Шаламіцкі.

Палітвязень Сяргей Грыневіч адсвяткуе за кратамі свой 35-ты дзень народзінаў. Яму прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады. Абвінавачванне сцвярджала, што мужчына, знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, у адным з тэлеграм-каналаў пад фотавыявай супрацоўніка міліцыі грамадскай бяспекі Ленінскага РАУС Берасця размясціў абразлівы каментар. Прысуд — 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хімія”). Ліставаць можна ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 55.

У сваю чаргу палітвязень Сяргей Шаламіцкі будзе мець дзень нараджэння 1 верасня. Ён сустрэне ўжо трэці запар дзень народзінаў у няволі. Асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Справа была ўзбуджана па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня 2020 года. Прысуд — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3.

Беларускае Радыё Рацыя