Вярхоўны суд 5 верасня разгледзіць скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі перарэгістраваць БСДП Грамада



Аб гэтым піша «Позірк» са спасылкай на крыніцу ў партыі.

Згодна з раскладам, справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Нікалаеў. Пры гэтым працэс па позве Мінюста аб ліквідацыі БСДП (Грамада), прызначаны раней на 11 верасня, больш не фігуруе.