Яшчэ 2 палітвязні на волі



На волю выйшлі палітвязні Сяргей Міраеўскі і Аляксандр Касценка.

Абодва адбылі свой тэрмін пакарання. Міраеўскі — жыхар Светлагорска, якога абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Міраеўскі быў затрыманы 11 жніўня 2020 года і ўтрымліваўся пад вартай трое сутак, пасля чаго да суда быў на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

21 снежня 2020 года суд Светлагорскага раёна прызнаў Сяргея вінаватым і пакараў яго двума з паловай гадамі „хіміі”. З сакавіка 2021 года палітвязень адбываў тэрмін у магілёўскай ПУАТ-43.

Аляксандра Касценку абвінавацілі таксама па ч. 1 арт. 342 КК. 13 мая 2022 года яму прызначылі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін ён адбываў у віцебскай калоніі № 3.

Палітвязні цалкам адбылі тэрміны і нядаўна выйшлі на волю, паведамляе „Гомельская вясна”.