У Менску затрымалі юрыста буйной міжнароднай кампаніі за ўдзел у пратэстах
У Менску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі юрыста буйной міжнароднай кампаніі. Сілавікі абвінавачваюць Аляксандра Філіпушку ў тым, што ён „хадзіў па дарогах” — выходзіў на праезную частку. Яму пагражае крымінальная справа, піша „Наша ніва”.

Філіпушку 33 гады. Ён нарадзіўся ў Паставах. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, быў аўдытарам у фінансавай кампаніі „ФБК-Бел”, пасля — аўдытарам і кіраўніком праектаў у менскім офісе адной з найбуйнейшых аўдытарскіх кампаній свету Grant Thornton. Чатыры месяцы таму Аляксандр Філіпушка перайшоў у яшчэ адну буйную фінансавую кампанію — Revera law group, на пасаду падатковага кансультанта.
ГУБАЗіК апублікаваў відэа з затрыманым. На ім сілавікі прымусілі яго назваць свой заробак.