Увагі і словаў падтрымкі заслугоўвае кожны палітвязень у Беларусі



Увагі і словаў падтрымкі заслугоўвае кожны палітвязень у Беларусі.

Таму варта працягваць дасылаць лісты за краты да тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах, – перакананая валанцёрка Святлана Мішурава:

Заўсёды жадаеш сілаў, здароўя, веры, дабра, святла і заўсёды кажаш пра тое, што ўсё будзе добра. Што наперадзе ўсё будзе толькі добра. Калі даводзілася пісаць таленавітаму хлопчыку, што цябе ў цябе ўсё наперадзе, усё ў цябе будзе, усё атрымаецца, будзе свабода і шчасце.

Валанцёрка Святлана Мішурава падкрэсліла, што нашмат прасцей даецца дасылаць лісты ў кампаніі разам з кімсьці. Добра, калі ёсць час і нагода, каб сабрацца разам і напісаць да палітвязняў хаця б па маленькай паштоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя