У Менску за абразу Лукашэнкі асудзілі кіроўцу



У судзе Савецкага раёна быў вынесены прысуд кіроўцу сталічнага транспартнага прадпрыемства Аляксандру Ліпскаму. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка, піша „Вясна”.

Паведамляецца, што Ліпскі летась у адным з тэлеграм-каналаў змясціў каментар, які змяшчаў негатыўную ацэнку Лукашэнкі, „выяўленую ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання”.

Мужчыну затрымалі да суда.

Лінгвістычная экспертыза прызнала апублікаваную інфармацыю абразай.

Прысуд — два гады хатняй хіміі і канфіскацыя тэлефона.