67-гадовага Аляксея Афанасьева асудзілі на год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суд Маскоўскага раёна Берасця вынес прысуд 67-гадоваму мясцоваму жыхару Аляксею Афанасьеву. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Харавец.

Па матэрыялах абвінавачання, пад публікацыяй пра пра Івацэвіцкага міліцыянта Руслана Куцко з акаунта пад імем «Аляксей Афанасьеў» быў напісаны каментар: «Дзярмо». Паводле абвінавачання, такім каментаром Афанасьеў публічна абразіў Куцко.
Затым Афанасьеў захаваў сабе на старонцы фэйсбука відэа з удзелам Максіма Каца, дзе выкарыстоўваўся выраз «упыр чапляецца за ўладу», што палічылі публічнай абразай Лукашэнкі.
Суд пакараў пенсіянера пазбаўленнем волі тэрмінам на 1 год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 30 базавых велічынь.
вясна