Праз 11 месяцаў пасля закрыцця ў Чырвоным касцёле няма слядоў рамонту
У плябаніі па-ранейшаму няма вады і электрычнасці, хаця ўжо набліжаецца новы халодны сезон.

У ноч на 26 верасня 2022 года ў будынку адбыўся пажар пры дзіўных акалічнасцях. Пасля гэтага ўлады скасавалі з парафіяй дамову на арэнду касцёла (будынак належыць дзяржаве) пад нагодай рамонту. З таго часу нічога не чуваць ні пра пачатак рамонту, ні пра дату адкрыцця храма.
У снежні кіраўнікі Каталіцкай царквы ў Беларусі наведалі касцёл і канстатавалі, што невялікі рамонт патрэбны толькі ў закрыстыі. Парафія была гатовая зрабіць яго за свае сродкі.