Удзельнік паўстання 1794 года
31 жніўня спаўняецца 225 гадоў з дня нараджэння паэта і ўдзельніка паўстання 1794 года Раймонда Корсака (1768-1817).

Родам Раймонд Корсак быў з вёскі Жукоўшчына, што на Дзятлаўшчыне. Вучыўся ў піяраў у Варшаве. Вывучаў права ў Кракаўскім універсітэце. Служыў у войску.
Пасля войска працаваў у Літоўскай скарбнай камісіі, а з 1790-х гадоў жыў у Гародні. Калі пачалося паўстанне 1794 года, прымаў самы актыўны ўдзел. За гэта, пасля паўстання, Раймонда Корсака арыштавалі расейскія ўлады і пасадзілі ў турму, спачатку ў Гародні, а потым у Вільні.
У 1797 годзе паэт і паўстанец ужо жыве на Падоле, там ён быў абвінавачаны ў антыдзяржаўнай дзейнасці і зняволены ў Камянцы Падольскім.
З 1790-х гадоў паэт друкаваў у польскіх выданнях Вільні і Варшавы свае творы, а таксама пераклады.
Беларускае Радыё Рацыя