Дні нараджэння за кратамі будуць „святкаваць“ два палітвязні з Берасцейшчыны
2-га і 3-га верасня — у такія бліжэйшыя даты палітвязні з Берасцейшчыны будуць мець свой Дзень нараджэння. Гэта Эдгар Шырко і Аляксей Мігно, якія праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах.

Былы журналіст выдання “Intex-Press” і настаўнік гісторыі Эдгар Шырко адсвяткуе свой Дзень нараджэння 2-га верасня. Затрыманы два гады таму, у верасні 2021 года. Прызнаны вінаватым па ч.1 арт.130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Распальванне варожасці. Падстава — паведамленне ў сацыяльнай сетцы Укантакце. Прысуд — тры гады калоніі. Праваабаронцам не вядомае дакладнае месца знаходжання Эдгара Шырко.

А 3-га верасня Дзень народзінаў будзе мець жыхар Івацэвіцкага раёна Аляксей Мігно. Прысуд — 1 год калоніі па арт.370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Здзек з дзяржаўных сімвалаў за тое, што зняў з будынка дзяржаўны сцяг. Месца знаходжання таксама не вядомае.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.