На 3 кастрычніка прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі праваабаронцы Насты Лойкі
На 3 кастрычніка прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі праваабаронцы Насты Лойкі, якой Менскі гарадскі суд прысудзіў 7 гадоў зняволення, паведамляе праваабарончая арганізацыя Human constanta. Апеляцыйную скаргу Насты Лойкі разгледзіць Вярхоўны суд Беларусі.

З канца 2022 году праваабаронцу трымаюць у СІЗА на вуліцы Валадарскага. Вядома, што там ёй была патрэбна дапамога стаматолага. Праблема з зубамі дагэтуль не вырашаная.
Вядома, што ўжо два месяцы Насту Лойку не выводзяць на прагулкі ў дворыкі, дзе звычайна гуляюць вязні «Валадаркі».