Мінздароўя падштурхоўвае паліклінікі да рэвакцынацыі насельніцтва



Міністэрства аховы здароўя адмяніла шэраг рэкамендацый па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі: ва ўстановах адукацыі, санаторыях, рэлігійных арганізацыях. Але з адзнакай „да асаблівага рашэння”. Пры гэтым у ведамстве падштурхоўваюць паліклінікі актыўней ладзіць рэвакцынацыю насельніцтва.

Па словах лекара-лабаранта, галоўная ідэя кампаніі па імунізацыі не страціла сваёй актуальнасці:

Асноўная мэта вакцынацыі ў тым, каб дастаткова хутка правакцынаваць вялікую колькасць насельніцтва, каб перапыніць перадачу і дасягнуць бар’ера, за якім можна разлічваць на з’яўленне гэта самай імунізаванай праслойкі насельніцтва. У гэтым быў сэнс, бо мы прыкладна ўяўляем з якой хуткасцю мутуе вірус, прыкладна раз у 5-6 месяцаў з’яўляецца чарговы штам.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што зараз актыўна распаўсюджваюцца новыя падвіды штама „амікрон”. Па дадзеных міжнароднай арганізацыі медыкаў, за жнівень у свеце колькасць захворванняў на каронавірус павялічылася на 63%.

Беларускае Радыё Рацыя