На фэсце ў Лідзе затрымалі двух мужчын за вокліч „Жыве Беларусь!”



Рэпрэсіі ў Беларусі. На фестывалі Lidbeer у Лідзе затрымалі двух мужчын — яны выкрыкнулі «Жыве Беларусь!».

Як пішуць праваабаронцы, вокліч прагучэў у зоне размяшчэння намётаў і сталоў. Адразу выбеглі АМАПаўцы, затрымалі мужчын і павезлі ў мясцовы РАУС. Адзін з іх пазней, паводле паведамлення, выйшаў на волю без спагнання і распавёў, што другому затрыманаму прад’явілі адміністрацыйнае парушэнне.

Беларускае Радыё Рацыя