У Менску кіроўца таксі «Яндэкс» адмовіўся везці супрацоўніцу міліцыі



У Менску сілавікі затрымалі кіроўцу таксі «Яндэкс», які адмовіўся везці па выкліку супрацоўніцу міліцыі. Пасля затрымання сілавікі запісалі з мужчынам «пакаяннае» відэа, на якім яго прымусілі прызнацца ў тым, што ён браў удзел у пратэстах і перакрываў дарогі. Акрамя гэтага яго абвінавацілі ў тым, што ён вывозіў пратэстоўцаў з эпіцэнтраў сутычак з сілавікамі падчас пратэстаў. У подпісы да відэа пазначана, што супраць мужчыны ўзбуджаныя дзве крымінальныя справы па неназваных артыкулах.

Беларускае Радыё Рацыя