Чарговая атака беспілотнікаў паралізавала аэрапорт у Маскве

Незалежныя расейскія СМІ паведамляюць, што ў Маскве была здзейненая чарговая спроба атакі з беспілотнікаў. Паводле паведамленняў, былі збітыя тры такія машыны. Аднак спроба атакі прывяла да частковага паралічу маскоўскіх аэрапортаў. Часова спынена каля 40 рэйсаў.
У Калужскай, Цвярской і Маскоўскай абласцях на захадзе Расеі ў аўторак раніцай былі збітыя тры беспілотнікі, з дапамогай якіх спрабавалі атакаваць аб’екты ў Маскве.
Паводле папярэдніх ацэнак, ніхто не пацярпеў. Найбольшая колькасць рэйсаў, ажно 23, затрымліваецца ў аэрапорце Унукава, паведамляюць апазіцыйныя СМІ ўслед за мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным і службамі, якія сочаць за рухам самалётаў.
За апошнія тыдні значна павялічылася колькасць атакаў беспілотнікамі на расейскія вайсковыя, прамысловыя і тэхналагічныя аб’екты. Масква абвінавачваюць у гэтых аперацыях Кіеў. Незалежныя эксперты падкрэсліваюць, што беспілотныя авіяўдары, прынамсі частка якіх наносіцца з тэрыторыі Расеі, атакуюць цэлі ўсё больш аддаленыя ад тэрыторыі Украіны. На мінулым тыдні атакавалі Ваенны аэрапорт у Пскове, размешчаны прыкладна сямсот кіламетраў ад межаў гэтай дзяржавы.
Таксама над Масквой і ваколіцамі рэгулярна з’яўляюцца дроны, што прыводзіць да закрыцця паветранай прасторы над тамтэйшымі аэрапортамі. У нядзелю там адмянілі 23 рэйсы пасажырскіх самалётаў, эвакуявалі Кіеўскі вакзал.
Паводле агенцтва «Укрінфарм», з пачатку года беспілотнікі больш за 190 разоў атакавалі Расею і акупаваны Крым.