На Гарадзеншчыне будуць культываваць “17 граней единства”



У Беларусі пачалася чарговая прапагандысцкая акцыя да ўгодкаў 17 верасня 1939 года. Яе будзе праводзіць праўладная партыя “Белая Русь”. Прыдумана назва акцыі – грамадска-палітычны марафон “17 граней единства”.

Як адзначае сайт “Гарадзенская праваабарона”, акцыя стартавала ў горадзе з сімвалічнай савецкай назвай Дзяржынск.

На Гарадзеншчыне прымаць гэты марафон выпала Дзятлаву, Іўю і Ваўкавыску. А задзейнічана будзе каля 300 чалавек.