Дзярждэпартамент ЗША кансультуецца, як дапамагчы беларусам



Дзяржаўны дэпартамент ЗША ў чацвер выказаўся наконт указу Аляксандра Лукашэнкі пра забарону выдаваць пашпарты грамадзянам Беларусі за мяжой. Дзярждэп асудзіў гэты ўказ, паведамляе Reuters.

“Рашэнне рэжыму Лукашэнкі спыніць прадстаўленне замежных пашпартных паслуг наносіць шкоду тысячам беларусаў, якія жывуць за мяжой, і з’яўляецца апошнім у доўгай чарадзе цынічных адмоў рэжыму ад сваіх асноўных абавязкаў перад сваім народам”, – заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамента Мэцью Мілер.

“Злучаныя Штаты працягваюць цесныя кансультацыі з нашымі еўрапейскімі саюзнікамі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі на чале са Святланай Ціханоўскай пра тое, як дапамагчы беларусам за мяжой, якія пацярпелі ад гэтага карнага ўказу”, – гаворыцца ў заяве Мілера.