У Беларусі ўкраінскіх дзяцей утрымліваюць у дзясятках месцаў



Дзмітрый Лубінец / РБК-Украіна

Пра гэта заявіў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец, перадае „Укрінфарм”. Разам з тым на цяперашні час у офісе амбудсмена няма фактаў пра тое, што беларускія сем’і пачалі працэс усынаўлення або ўзяцця пад часовую апеку ўкраінскіх дзяцей.

За незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расею Міжнародны крымінальны суд выдаў у сакавіку ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і расейскага дзіцячага амбудсмена Марыю Львову-Бялову. Улады Беларусі таксама ўдзельнічаюць у вывазе дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Паўла Латушкі перадавала адпаведныя дакументы ва Украіну і Гаагу.

Беларускае Радыё Рацыя