Шчэцін беларускамоўны



Акцыя салідарнасці ў Шчэціне. Здымак ілюстрацыйны.

Прыкладна раз на тыдзень клуб пад назвай „Шчэцін беларускамоўны“ збірае беларускамоўных беларусаў у адным з польскіх гарадоў. Далучацца да дыскусій на беларускай мове ды кінапраглядам можна таксама і пачаткоўцам, што толькі зараз спрабуюць размаўляць у жыцці на роднай мове, — распавёў беларускі эмігрант у польскім Шчэціне, прадстаўнік клуба беларускай мовы спадар Андрэй:

— „Шчэцін беларускамоўны“ з’явіўся недзе крыху больш за паўгода таму ў Шчэціне ў межах беларускай дыяспары, што тут вельмі актыўная даволі даўно. Я не зусім сябар, але далучыўся і размаўляю па-беларуску, і некаторыя ў дыяспары таксама, таму неяк стварылі вельмі несур’ёзны чацік, каб у ім абмяркоўваць справы па-беларуску, і часам арганізоўваць усякія сустрэчы.

Бліжэйшая сустрэча адбудзецца ўжо сёння, 8 верасня а 18-ай гадзіне ў адным з пабаў гораду. Падрабязнасці імпрэзы, а таксама як да яе далучыцца, можна даведацца праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя