Полк Каліноўскага прыняў удзел у адкрыцці мемарыяла Канстанціну Астрожскаму ў Кіеве
У Кіева-Пячорскай Лаўры ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку князю Астрожскаму ў гадавіну разгрому маскоўскага войска. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Украіны, Польшы і Літвы, вайскоўцы 30-й Асобнай механізаванай брыгады імя князя Астрожскага ды Полк Кастуся Каліноўскага.
Распавядае ўдзельнік урачыстасці, намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук:
-Скончылі захады супольныя ўкраінска-беларуска-польска-літоўскія. Было набажэнства, пасля адкрыццё памятнай дошкі князю Канстанціну Астрожскаму, пасля ўзагароджанне байцоў Палка Каліноўскага ўзнагародамі Рады БНР, беларускіх патрыётаў, якія ладзілі фэсты на Крапівенскім полі ў гонар Аршанскай бітвы. У іх заўсёды была мара, каб калісьці і ўкраінцы, і палякі, і літоўцы – мы ўсе разам пачалі адзначаць гэтую дату. І вось нарэшцэ гэта адбываецца зараз у Кіеве. Зразумела, у Беларусі гэта зараз немажліва.
Устаноўка мемарыяла Канстанціну Астрожскаму ў Кіеве прысвечана 509-й гадавіне бітвы пад Воршай (1514). Гістарычная бітва аб’яднала ўкраінска-літоўска-польска-беларускае войска пад кіраўніцтвам князя Астрожскага, якое і разграміла шматтысячную армію маскавітаў цара Васіля ІІІ.
Беларускае Радыё Рацыя



