У Беларусі 10 новых палітвязняў



Праваабаронцы «Вясны» 8 верасня паведамілі аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ дзесяці чалавек.

Імёны новых палітвязняў — Дзмітрый Макееў, Антон Хадкевіч, Дзмітрый Гудзееў, Арцём Караткевіч, Валянцін Штэрмер, Антон Шыбут, Руслан Рабкавец, Вольга Брыцікава, Аляксандр Кухарэнка і Аляксандр Балонкін.

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1519 палітвязняў. 

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Беларускае Радыё Рацыя