Краязнаўцу, які перажыў нацысцкі канцлагер, будуць судзіць за «распаўсюд экстрэмізму»
У бліжэйшы час у судзе Верхнядзвінскага раёна пройдуць слуханні ў дачыненні да чацвярых чалавек. Усім ім прад’явілі ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша @vitebsk_info.
-

Фота: viciebsk.cc
Сярод іх – старшы навуковы супрацоўнік мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея і ганаровы грамадзянін Верхнядзвінска Антон Бубала. У канцы студзеня яго ўжо аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (740 рублёў) па тым жа артыкуле нібыта за публікацыю «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Facebook.
У маленстве Антон Францавіч перажыў з сям’ёй канцлагер.