Папа Францішак прыняў апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча
Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Антэ Ёзічам, паведамляюць «Ватыканскія навіны». Пра змест размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.
-

На фота: Арцыбіскуп Антэ Ёзіч падчас сустрэчы з Францішкам. Архіўнае фота (Vatican Media)
Антэ Ёзіч — прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасня 2004 года па 15 ліпеня 2011 года дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасада ў нашай краіне ўзначальваў архібіскуп Марцін Відавіч, які, як і цяперашні нунцый, належыць да духавенства Спліцка-Макарскай архідыяцэзіі.
Беларускае Радыё Рацыя