Масавыя затрыманні на «Паліміры» ў Наваполацку

На «Паліміры» ў Наваполацку прайшлі масавыя затрыманні. Сілавікі прыязджалі на прадпрыемства проста на аўтазаку, паведамляе канал „«Нафтан» против экстремизма“. Паводле ягонай інфармацыі, супрацоўнікаў праектна-канструктарскай службы забіралі проста з працоўных месцаў. На наступны дзень прынамсі некалькі чалавек на працу не выйшлі. Сярод затрыманых супрацоўнікі і іншых аддзелаў.
Беларускае Радыё Рацыя