Беларус, які прыехаў у Польшчу па візе 3 гады таму, расказаў чаму не хоча вяртацца



Па звычайнай працоўнай візе тры гады таму з Беларусі ў Польшчу пераехаў беларус спадар Алесь.

Але падставай да ад’езду паслужылі не эканамічныя, а палітычныя прычыны. Прыйшлося зʼехаць пасля падзеў 2020 года, – распавёў суразмоўца:

– Пераехаў я Польшчу ў лістападзе 2020 году. Прычыны – відавочныя, як і ў большасці беларусаў. Працаваць я ўжо не мог, а працаваў я ў школе. Затрыманні, рэпрэсіі – былі на гэта прычыны.

Рэспандэнт падагульніў, што ў Польшчы ён плануе працаваць па працоўнай спецыяльнасці для таго, каб дапамагаць родным у Беларусі. А вяртанне ў прафесію разглядае пакуль што толькі на радзіме.

Беларускае Радыё Рацыя